Механізатарам справіцца з агнём пра дапамозе вогнетушыцеля не ўдалося.

Пасля дзевяці гадзін раніцы 3 красавіка паступіла паведамленне аб загаранні трактара на палетку паблізу вёскі Мікуліна Вілейскага раёна.

Выратавальнікам патэлефанаваў адзін з двух трактарыстаў, якія тут працавалі.

Механізатары адразу спрабавалі справіцца з агнём пры дапамозе вогнетушыцеля. Аднак не ўдалося – па прыбыцці выратавальнікаў трактар ужо гарэў адкрытым полымем.

На выклік прыбылі два падраздзяленні з Вілейскага і Мядзельскага раёнаў.

У выніку пажару выгарэлі кабіна і маторны адсек, пашкоджаны колы трактара, паведаміў інжынер Дзяржпажнагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях Яўген Камароў.

Як мяркуецца, прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі ў маторным адсеку.