У міліцыю 5 красавіка звярнуўся жыхар Мінска. Расказаў ён, што злодзей выставіў аконную раму і залез у яго лецішча ў вёсцы Болькава.

Крадзеж адбыўся ў перыяд з 11 лістапада мінулага года па 5 красавіка гэтага.

З лецішча выкралі вопратку, абутак, рыбалоўныя снасці і посуд – усяго на суму амаль 10 мільёнаў рублёў, паведамляе ўпраўленне ўнутраных спраў Мінаблвыканкама.  

Узбуджаная крымінальная справа за крадзеж.