Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 красавіка прызначыў новага начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама.

Ім стаў палкоўнік міліцыі Вадзім Сіняўскі (дагэтуль ён быў начальнікам Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі).

У свой час Вадзім Сіняўскі служыў у Мядзельскім райаддзеле ўнутраных спраў, а потым, у 2003-2005 гадах, кіраваў Валожынскім РАУС.