Ад вечара 23 красавіка і па раніцу 24 нехта пранік у вагончык на тэрыторыі палігона цвёрдых бытавых адходаў Мядзельскай ЖКГ. Ён знаходзіцца каля вёскі Мікасецк.

Злодзей выкраў акумулятар, блок памяці да відэакамеры.

А яшчэ зняў са слупа відэакамеру, паведамляе ўпраўленне ўнутраных спраў аблвыканкама. 

Узбуджаная крымінальная справа за крадзеж.