На рэчцы Нарачанка 24 красавіка затрымалі жыхара Мядзельскага раёна.

Ён з выкарыстаннем забароненай прылады рыбалоўства –  вугралавушкі – незаконна ў забаронены час здабываў рыбу, паведаміў намеснік начальніка Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага  і расліннага свету Валянцін Галубовіч.

Здабычай мужчыны сталі чатыры вугры. У выніку ён прычыніў шкоду навакольнаму асяроддзю на дзевяць мільёнаў рублёў.

У дачыненні да мужчыны ўзбудзілі крымінальную справу – вынік незаконнай рыбалкі падвядзе суд.