26 красавіка ў райцэнтры прайшоў асабіста-камандны чэмпіянат раёна па настольным тэнісе. У складзе кожнай каманды было па адным мужчыне і жанчыне.

У мужчын першае месца заняў Віталь Філіповіч з Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра “Зубраня”. У жанчын перамагла Ала Роўда (аддзел адукацыі, спорту і турызму).

У камандным першынстве не было роўных прадстаўнікам цэнтра “Зубраня”.