Пасля няўдалага старту ў чэмпіянаце Беларусі па футболе ў першай лізе футбольны клуб “Смаргонь” атрымаў другую перамогу запар.

На дамашнім стадыёне “Юнацтва” 17 мая “Смаргонь” перамагла 2:0 аднаго з лідараў чэмпіянату – “Іслач”. У першым тайме на 24-й хвіліне вызначыўся Рындзюк, у другім  – Калінін (як і ў мінулым матчы, ён забіў гол на 70-й хвіліне).

Апошнія перамогі дазволілі “Смаргоні” палепшыць становішча ў турнірнай табліцы: клуб узняўся на 11-е месца.