Ад 22 па 25 мая ў Брэсце праходзіла першынство Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ сярод юніёраў і моладзі да 23 год.

Вызначыліся на ім выхаванцы Мядзельскай СДЮШАР, якія раней займаліся тут, а зараз перайшлі на больш высокае звяно падрыхтоўкі.

Аляксей Махніст перамог на дыстанцыі 1000 метраў на каноэ, Аляксей Талочка быў другім на 200-метроўцы на каноэ.

Алена Лапцік выйграла адразу два “золата”: перамагла на дыстанцыях 200 і 500 метраў на байдарцы.

Яна зараз уключана ў склад зборнай Беларусі, якая вядзе падрыхтоўку да чэмпіянату Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ ў Францыі, паведаміла метадыст СДЮШАР Наталля Баран.