Беларуская чыгунка 1 чэрвеня ўводзіць электронную рэгістрацыю пасажыраў на ўсе цягнікі па маршруце Мінск-Вільня.

Паслуга электроннай рэгістрацыі дазваляе не афармляць у касе аплачаныя праз інтэрнэт білеты, паведамляе БелТА.

Яна даступная падчас набыцця білетаў на цягнікі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа, якія курсуюць ў межах Беларусі.

Таксама гэта датычыцца ўсіх цягнікоў Беларусь-Расія без транзіту па тэрыторыі іншых краін і цягніка Мінск-Рыга.