У суботу, 14 чэрвеня, пачаліся гульні сёмага тура чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе. 

“Маладзечна-ДЮСШ-4” атрымала гасцявую перамогу над “СМІаўтатрансам” 4:2. Маладзечанцы дагналі па набраных ачках лідараў групы “А” – футбольны клуб “Барысаў”.

 Дапамаглі ў гэтым землякі – футбалісты “Забудовы-2007”. Яны дома выйгралі ў  “Барысава” 4:3 (у гаспадароў тры галы на рахунку Ляўковіча).

“Валожын-2010” умудрыўся прапусціць пятнаццаць галоў у гасцях ад “Жодзіна-2007”. Прытым валожынцы не забілі ні разу.

Лягчэй за ўсіх у гэтым туры прыйшлося “Віліі”. У нядзелю віляйчане павінны былі сустракацца з “Коласам” з Чэрвеньскага раёна. Але госці ў Вілейку не прыехалі. У выніку ім залічана тэхнічнае паражэнне з лікам 0:3.