Як паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі, за права прадстаўляць Беларусь на дзіцячым конкурсе будуць змагацца Дар’я Атрошанка (Маладзечна), Антон Канаплянік (Мінск), Ангеліна Піпер (д. Астрамечава, Брэсцкая вобласць), Ганна Ермаковіч (Брэст), Ксенія і Павел Лашчэўскія (Слонім), Ганна Зайцава (Мінск), Уладзіслава Дарашэвіч (Мінск), Алена Цітова (Магілёў), Юлія Левіна (Брэст) і Надзея Місякова (Мінск).

Усяго ў Белтэлерадыёкампанію паступіла 48 заявак, уключаючы дзве заяўкі з Расіі, якія, аднак, не былі дапушчаныя да разгляду журы, бо ўдзельнічаць у конкурсе могуць толькі грамадзяне Беларусі, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна жывуць на тэрыторыі краіны не менш чым два з паловай гады.

Фінал рэспубліканскага конкурсу пройдзе 29 жніўня ў форме гала-канцэрта ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1”. Пераможца вызначыцца па выніках галасавання прафесійнага журы і тэлегледачоў і будзе прадстаўляць Беларусь на дзіцячым конкурсе “Еўрабачанне-2014”, які пройдзе 15 лістапада на Мальце.

Летась Даша стала пераможцай песеннага фестывалю “Адна зямля”:

Даша Атрошанка атрымала Гран-пры “Адной зямлі”