З кватэры на першым паверсе пяціпавярхоўкі шоў дым. Унутры быў знаёмы гаспадара. Па папярэдняй версіі, знаёмы гаспадара спаў у стане ап’янення.

Выратавальнікі вынеслі мужчыну на свежае паветра. З дыягназам “атручанне прадуктамі гарэння” яго шпіталізавалі.

Папярэдняя прычыны пажару – курэнне ў ложку.