У ноч на суботу, 28 чэрвеня, у Мядзеле абрабавалі краму “Родны кут” па вуліцы Заазёрнай.

Зладзеі праніклі ў краму з тыльнага боку: для гэтага ўзламалі краты і разбілі шыбу.

Вынеслі алкагольныя напоі, цыгарэты, мясныя вырабы – усяго на суму каля 1 мільёна 300 тысяч рублёў, паведаміў часовы выкональнік абавязкаў па пасадзе начальніка Мядзельскага РАУС Аляксандр Філіпчык.

У суботу супрацоўнікі міліцыі зладзеяў і знайшлі. Адзін з іх – жыхар райцэнтра, другі – Мядзельскага раёна. Раней абодва былі судзімыя. Частку скрадзенага мужчыны паспелі апрыходаваць.