Сёлета на “Адной зямлі” выступіла 40 спевакоў з нашага рэгіёна: Астраўца, Валожына, Мядзела, Смаргоні, Валожына, Маладзечна і Вілейкі.

Удзельнікі спявалі на беларускай, украінскай, рускай, англійскай і французскай мовах. Гучалі новыя для гэтага конкурсу песні. Напрыклад, Вольга Бабойць з Астраўца выканала песню пераможцы сёлетняга “Еўрабачання” Канчыты Вурст Rise like a phoenix,  Таццяна Макарэвіч праспявала Demain N’existe Pas з рэпертуару Лары Фабіян, Аліна Пяткевіч з Ашмянаў узяла песню Агілеры Somethings got a hold on me.

Многія песні сталі традыцыйнымі для конкурсу, напрыклад “Па-над белым пухам вішняў”. А многія паўторы былі ў межах толькі гэтага конкурсу. Напрыклад, “Балада” з рэпертуару гурта “Соніка” праспявалі тройчы запар.

Топ-ліст самых паўтаральных сёлета песень:

  • “Балада” − 4 разы
  • “Затрымай мяне” − 3 разы
  •  “Адажыа” – 2 разы
  • “Засталася” − 2 разы
  • “Любовь настала” − 2 разы
  • “Новы дзень” − 2 разы.

Журы падзялілася, што ім так нават прасцей працаваць: адразу відаць, хто лепш спявае, калі канкурсанты выбралі аднолькавую песню.

Спрэчным застаецца пытанне, колькі песень варта рыхтаваць аднаму выступоўцу. Некаторыя арганізатары лічаць, што дзве песні зацягваюць імпрэзу. А журы трэба праслухаць 80 выступленняў і ацаніць. Даныя можна ацаніць і з першага разу. Канкурсант мае толькі адзін шанец і пралічвае, як сябе паказаць у найлепшым святле.

Аднак некаторыя запэўніваюць, што павінны быць дзве песні − толькі так можна ацаніць талент у цэлым, а не толькі яго частку.

Сакрэт поспеху для канкурсанта можна сфармуляваць так:

песня, якую добра спяваеш + выбраць песню па ўзросце + удалы вобраз + артыстычнасць.

У гледачоў жа крыху іншы падыход. Ім хочацца, каб было больш вясёлых песень, пад якія хочацца пусціцца ў скокі.

Пераможцы сёлетняга рэгіянальнага фестывалю-конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні “Адна зямля”

Першая ўзроставая група (9-13 гадоў):

1 месца – Кацярына Паўловіч з Маладзечна,
2 месца – Віталь Рогач з Вілейкі,
3 месца – Ірына Храмцова з Вілейкі,

Другая ўзроставая група (14-17 гадоў):

1 месца – Марк Войтка з Маладзечна,
2 месца – Ганна Быкава з Вілейкі,
3 месца – Ангеліна Захарэўская з Ашмянаў.

Трэцяя ўзроставая група (18-23 гады):

Гран-пры – Вадзім Лукашэвіч з Ашмянаў,
1 месца – Аліна Пяткевіч з Ашмянаў,
2 месца – Анастасія Шыманка з Валожына.

Чацвертая ўзроставая група (24-31 год):

1 месца – Таццяна Макарэвіч з Вілейкі,
2 месца – Кацярына Макей з Валожына,
3 месца – Любоў Шчарбакова з Ашмянаў і Эдуард Кулагін са Смаргоні.

Прыз глядацкіх сімпатый ад “Рэгіянальнай газеты” атрымаў Пётр Кулеш з Вілейкі.

Відэа: Плэйліст усіх відэа з фестывалю “Адна зямля” ў 2014 годзе

Фотагалерэя ўсіх удзельнікаў справа ўверсе. Націсніце на фота, каб яго павялічыць.