Міліцыя шукае аўтамабіль “УРАЛ 5757-0000010-01”

Дзяржаўныя знакі: В603ВА199. Машына належыць маскоўскаму таварыству “Мантажбудлізінг”.

Яе скралі ў перыяд часу ад 20 гадзін 28 мая да 7 гадзін 29 мая. Аўто месцілася каля пуцеправода аўтадарогі Р 106 Маладзечна-Мінск.

Паміж кабінай і кузавам быў гідраманіпулятар, кузаў быў закрыты, тыпу “Кунг” з металу ў шэрай фарбе.

У кузаве было спецыяльнае абсталяванне: гідрапомпа з назвай вытворцы “Dich Wich” на корпусе, бензагенератар, прылада для свідравання трубаў, каля 50 металічных штангаў даўжынёй 120 см, прыбор “трасашукальнік” з надпісам “Dich Wich” на корпусе. У баку было каля 60 літраў паліва.

Агульная шкода ад крадзяжу – 1 мільярд 152 мільёны рублёў.

Па факце ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле “Крадзеж у асабліва буйным памеры”.

Арганізацыя “Мантажбудлізінг” дасць узнагароджанне за любую інфармацыю пра гэтае злачынства, якая дапаможа знайсці машыну. Узнагароджанне − 10% ад шкоды (115 мільёнаў рублёў).

Калі вы штосьці даведаецеся пра месцазнаходжанне аўтамабіля, званіце па тэлефонах: (8029) 554-74-26, (80176) 50-08-54, 77-16-56 ці 102.
Узнагароджанне і канфідэнцыяльнасць гарантуем.