Паведамленне аб тым, што ў Выверах у калодзеж увалілася карова і неабходная дапамога выратавальнікаў, каб яе адтуль дастаць, паступіла на “101” 13 ліпеня а пятай гадзіне вечара.

Супрацоўнікі МНС на месцы высветлілі прычыну здарэння: карова, якая пасвілася на лузе, увалілася ў калодзеж.

Калодзеж глыбінёй 2  метры з жалезабетонных кольцаў дыяметрам 1 метр, які знаходзіцца ў Выверах у 20 метрах ад дарогі, быў накрыты лістом бляхі.

Работнікі МНС сумесна з мясцовым насельніцтвам з дапамогай спецыяльнай прылады і трактара-пагрузчыка “Амкадор”ААТ “Усход-Агра” карову дасталі з калодзежа літаральна праз паўгадзіны.

Жывёла не пацярпела, ветэрынарная дапамога ёй не спатрэбілася.

Фота 112.by

Фота 112.by

Фота 112.by

Фота 112.by