Стаў вядомы расклад спарынгаў, які правядзе хакейная каманда “Дынама-Маладзечна” у бліжэйшы час.

 4 і 6 жніўня на лёдзе Брэсцкага лядовага палаца дінамаўцы згуляюць з хакейнай камандай “Сахалін”. Там жа, 5 жніўня, сустрэнуцца з ХК “Брэст”. Матч у адказ адбудзецца  9 жніўня ў Маладзечне.
7 жніўня “Дынама-Маладзечна” згуляе з прадстаўніком Беларусі ў МХЛ – “Дынама-Шыннікам”. Спарынг адбудзецца ў горадзе Бяроза.
Акрамя гэтага запланаваны яшчэ два паядынкі на 13 і 15 жніўня. Сапернікі, час і месца правядзення сустрэч стануць вядомыя пазней.
Уваход на гульню 9 жніўня ў Маладзечне будзе вольным.

Па матэрыялах афицыйнага сайта hcdinamo.by