18 ліпеня. 110 гадоў з дня нараджэння Алены Радзялоўскай (1904 – 1971), беларускай актрысы, народнай артысткі Беларусі.

***

105 гадоў з дня нара­джэння Андрэя Грамыкі (1909 – 1989), савецкага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР  (1985 – 1988), двойчы Героя Сацыялістычнай Працы, ураджэнца Беларусі. Нарадзіўся ў вёсцы Старыя Грамыкі, цяпер Веткаўскі раён Гомельскай вобласці. Памёр 2 ліпеня 1989 года. 

***

19 ліпеня. 145 гадоў з дня нараджэння Лявона Вітана-Дубейкаўскага (Дубяйкоўскага, 1869 – 1940), беларускага паэта, палітычнага і грамадскага дзеяча, архітэктара.

***

90 гадоў з дня нара­джэння Уладзіміра Анічэнкі (1924 – 2001), мовазнаўца, заслужанага дзеяча навукі Беларусі.

***

1855 год. Памёр Тамаш Зан, удзельнік вызваленчага руху, філамат, прыродазнаўца, літаратар.

***

21 ліпеня. 85 гадоў з дня нараджэння Віктара Каваленкі (1929 – 2001), беларускага літаратуразнаўца, крытыка, пісьменніка, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі.

***
22 ліпеня. Нарадзілася Марыя Бялінская (1906 – 1990) беларуская актрыса, народная артыстка БССР (1953). Здымалася ў тэлефільмах “Трывожнае шчасце” паводле Івана Шамякіна, “Людзі на балоце”, інш.

***

80 гадоў з дня нараджэння (1934) Валянціна Давыдава, беларускага артыста балета, народнага артыста Беларусі.

***

24 ліпеня. 80 гадоў з дня нараджэння (1934) Генадзя Гарбука, беларускага акцёра тэатра і кіно, народнага артыста Беларусі. У 1958 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, пасля якога працаваў акцёрам у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа, з 1962 года – у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.  Здымаўся ў тэлевізійных пастаноўках (“Трэцяе пакаленне”, “Трывожнае шчасце”, “Завеі, снежань”, “Плач перапёлкі”, “Крыло цішыні”) і ў кіно (“Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, “Белыя Росы”, “Чорны замак Альшанскі”), інш. Мастацтву акцёра ўласцівы моцны тэмперамент, глыбокае псіхалагічнае спасціжэнне характараў.