Гульня 14 тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў першай лізе праходзіла 12 ліпеня ў Мінску. Супрацьстаянне “Зоркі-БДУ” і “Смаргоні” скончылася мірам – 1:1.

Гаспадары забілі гол ужо на другой хвіліне. Гол у адказ смаргонцы арганізавалі на 38-й хвіліне. Вызначыўся Мікалай Рындзюк. 

Вось што расказаў у інтэрв’ю fc-smorgon.by абаронца ФК “Смаргонь” Раман Гаркуша:

– Ці задаволены зыходам сустрэчы?

– Не, страцілі два ачкі. Мы ехалі толькі за перамогай, але самі сабе прывезлі гол. Пасля таго, як зрабілі лік роўным, не змаглі забіць другі.

– Тое, што «Зорка-БДУ» займае другое месца па забітых галах, неяк паўплывала на падрыхтоўку?

– Так, Павел Іосіфавіч казаў, што сапернік няпросты. Мы таксама настройваліся быццам бы. Але чагосьці не хапіла. Неданастроіліся, напэўна.