Мітынг-рэквіем, прысвечаны 100-годдзю ад яе пачатку, пройдзе 1 жніўня ў Смаргоні ў парку Перамогі.

За 10 дзён да гэтай даты на месцы будаўніцтва мемарыяльнага комплексу яшчэ шмат працы. Не верыцца, што ўсё можна паспець завяршыць. Аднак гэтага і не варта чакаць.

– Мы праводзім мітынг-рэквіем, а не адкрыццё мемарыяльнага комплексу, – адзначае скульптар Уладзімір Церабун, які займаецца гэтым праектам. – Мы паказваем пачатак будаўніцтва. І канцэпцыя комплексу ўжо бачная.

Скульптар адзначае, што працы над першай часткай мемарыяла могуць быць завершаныя ўжо налета. А ўвесь комплекс, разам з другой часткай, што павінна размясціцца ў вёсцы Хадакі, – да 100-годдзя заканчэння вайны, у 2018 годзе.

Фотагалерэя зверху справа. Націсніце на здымак, каб павялічыць яго.