Каля дзесяці гадзін вечара 13 жніўня загарэўся жылы дом ў вёсцы Асінаўка Асіпавіцкага сельсавета па вуліцы Цэнтральнай.

Аб гэтым выратавальнікам паведаміла суседка. На пажар выехалі чатыры падраздзяленні МНС і “хуткая дапамога”.

Унутры дом быў моцна задымлены. У пакоі, дзе быў пажар, на ложку знайшлі 61-гадовага мужчыну. Выратаваць яго ўжо было немагчыма.

У пажары пашкоджана мэбля, закураныя сцены.

Прычыны пажару высвятляюцца. Папярэдняя версія – неасцярожнае курэнне ў пакоі.

Жыў мужчына адзін, яго наведвалі дзеці. Яны жылі ў суседняй вёсцы.

Аб гэтым распавяла інспектар групы прапаганды і навучання Вілейскага РАНС Надзея Літвіновіч.