“Першая сусветная вайна ў гістарычных лёсах Еўропы”. Міжнародная навуковая канферэнцыя пад такой назвай пройдзе ў Вілейцы 18 кастрычніка.

Прымеркаваная яна да 100-годдзя вайны.

Сярод шматлікіх напрамкаў працы канферэнцыі будуць і звязаныя з нашым рэгіёнам. Напрыклад, такія: “Вілейскі край у гады Першай сусветнай вайны”, “810 дзён бітвы за Смаргонь”, “Нарачанская і Баранавіцкая наступальныя аперацыі”.