На фестывалі “Дружба”, які прайшоў 1 жніўня, ў 26-гадовага мінчаніна знайшлі марыхуану. 29 жніўня справу перадалі ў суд.

– Супрацоўнікі міліцыі на ўваходзе правяралі ўсіх, хто прыехаў на фестываль, – кажа следчы Следчага камітэта Уладзімір Падарэцкі, – і ў мужчыны знайшлі скрутак ў поліэтыленавым пакеце.

Як аказалася, гэта была марыхуана. Мужчына сказаў, што ўзяў яе, каб расслабіцца.

Узбуджаная крымінальная справа. Мужчыну могуць даць абмежаванне волі да 5 гадоў ці пазбаўленне волі ад 2 да 5 гадоў.

Вольга ЮРКЕВІЧ.