У 1997 годзе за пральную машыну-аўтамат трэба было аддаць пяцімесячны сярэдні заробак, а цяпер хопіць аднаго. 

Як змянілася сітуацыя за 15 год?

1997 год. Пральная машына ў сярэднім каштавала 400 долараў. На той момант, гэта – пяцімесячны сярэдні заробак, бо на той час ён складаў па краіне 70 долараў (2 270 110 рублёў).

Звычайны набор рэжымаў быў наступны: кіпячэнне, бавоўна, далікатнае мыццё, шэрсць.

Машына была разлічаная на 5 кілаграмаў бялізны і рабіла 400 абаротаў у хвіліну.

2002 год. Сярэдняя цана добрай машыны была 465 долараў, а сярэдні заробак – 100 долараў (189 232 рублі).

У пральных машынах таго часу было ўжо больш рэжымаў. Дадалося ручное мыццё, хуткае – вымыць адзенне стала магчыма за 35 хвілін, а таксама выбар рэжыму тэмпературы. Загрузка такой машыны разлічаная на 7 кілаграмаў і тысячу абаротаў.

2014 год. Сёння цэны на пральныя машыны вагаюцца ад 4 да 8 мільёнаў рублёў. Калі выбіраць сярэднюю, то на машыну давядзецца патраціць адзін сярэдні месячны заробак. Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, ён складае 629 долараў (6 455 276 рублёў).

Цяпер машыны сталі яшчэ больш “разумнымі”. З’явіўся новы рэжым – серабро. Барабаны машын пакрываюць часцінкамі серабра, якія пры кантакце з вадой і адзеннем даюць антыбактэрыяльны эфект. Такі рэжым звычайна рэкамендуюць для мыцця дзіцячага адзення.

Да таго ж машына сама можа “расказаць” гаспадару пра прычыну паломкі. Пры пашко­джанні шлангаў ці дзверцаў на экране машыны з’явіцца адпаведнае паведамленне.