У чэмпіянаце вобласці пачаліся стыкавыя гульні за 9-20 месцы. У Вілейцы 21 верасня сустракалісяВілія” і “Лівадзія-Юні”.

– Гульня была роўнай, але ўсё ж больш галявых пагроз мелі госці, – расказаў старшыня Вілейскай раённай федэрацыі футболу Ігар Шабан.

Першы тайм завяршыўся з лікам 0:0. У другім віляйчане прапусцілі гол у свае вароты. Не рэалізавалі пенальці. Але за некалькі хвілін да канца гульні ўсё ж здолелі зраўняць лік. Вызначыўся Валеры Губіч.

Хто ж з дзвюх каманд зойме 11-е месца, вызначыцца ў матчы ў адказ. Пройдзе ён 28 верасня.

“Валожыну-2010” залічана тэхнічнае паражэнне 0:3 у матчы з “Нясвіжам”.