Адпаведнае рашэнне зацверджанае Міністэрствам эканомікі ад 19 верасня. Яго апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дакументы ўступаюць у сілу праз пяць дзён пасля афіцыйнага апублікавання.

Абаненцкую плату для фізічных асоб павялічылі на 19,7%. Цяпер яна – 17650 рублёў. Мінута тэлефонных размоў вырасла на 19,9% – да 44,6 рубля. Мінута міжгародніх размоў –  89,4 рубля. Гэта на 9,8% больш.   

Для юрыдычных асоб абаненцкую плату павялічылі на 17,5%. Цяпер яна – 21500 рублёў. Мінута тэлефонных размоў цяпер 74 рублі. Яе павялічылі на 23,3%. Мінута міжгародніх размоў – 105 рублёў. На 14,15% вышэй, чым раней.

Апошні раз цану павялічвалі 1 жніўня.