Аб гэтым сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе Белта.

Наколькі выраслі цэны ў верасні ў параўнанні са жніўнем

Харчовыя тавары

Наколькі працэнтаў падаражэлі

Гародніна

10,1%

Садавіна

4%

Жывёльнае масла

2,1%

Мяса і птушка

0,8%

Рыба і морапрадукты

1%

Хлеб, хлебабулачныя вырабы

0,5%

Малако і малочныя прадукты

0,6%

У цэлым харчовыя тавары ў мінулым месяцы ў параўнанні са жніўнем падаражэлі на 1%.

Цэны на нехарчовыя тавары ў верасні ў параўнанні са жніўнем выраслі на 1,2%. Больш за ўсё падаражэў бензін. Цана на яго вырасла на 4,2%.

Медыкаменты ў мінулым месяцы падаражэлі на 3,7%, сінтэтычныя мыючыя сродкі – на 1%.

Бульба стала таннейшая на 8,5%, макароны – на 0,7%, мука– на 0,2%, яйкі – на 0,1%.

Сталі больш таннымі дываны (на 0,2%), а таксама абутак (на 0,4%).