Такую думку Кірыл Руды выказаў 16 кастрычніка, у чацвер, на сустрэчы са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Кірыл Руды зазначыў, што ўзровень зарплаты неабходна параўноўваць з маштабам цэн. 

У жніўні сярэдняя зарплата ў Беларусі склала 6,36 мільёнаў рублёў. Пры гэтым сярэдняя зарплата ў 12 арганізацыях складала менш за 5 мільёнаў рублёў. У названых арганізацыях, згодна з афіцыйнымі звесткамі, працуюць 1,27 мільёнаў чалавек. Спіскавая колькасць работнікаў усіх юрыдычных асоб, якую ўлічвае афіцыйная статыстыка, складала ў жніўні 3,21 мільёны чалавек. Такім чынам, зарплату меншую за 5 мільёнаў рублёў у жніўні атрымлівалі амаль 40% работнікаў.