Пачатак творчай сустрэчы з рэжысёрам а 16 гадзіне і ў 18.30.

У аснове сюжэту ляжыць трагічная гісторыя сям’і. Адносіны праз межы ўзаемнай падазронасці і насцярожанасці. Зло, ад якога нікому не становіцца лягчэй. Аб жанчыне, якая перажывае гвалт ва ўласнай сям’і. Пра мужчыну, які цвёрда завербаваны сваім унутраным эга ў цёмны бок жыцця. Пра тое, што было, і што цяпер. Чалавечая гісторыя ўпершыню паўстае Гісторыяй, якая мае сусветны сэнс, паўстае як Праблема тлумачэння наяўнасці зла ў свеце. У свеце, у якім дзейнічае і кіруе чалавек, са сваім унутраным хаосам, што скаланаецца нявызначанымі пачуццямі, напоўнены усёмагутнымі трывогай і злом.

Фільм, па жанры драма, з праўдзіва адноўленай атмасферай, з пэўнымі героямі, якія жывуць запалам. Запалам, якія пакінулі след у душах людзей, а, значыць, і ў душах будучых гледачоў фільма.

 Паказ кінафільма адбудзецца 22 кастычніка а 16 гадзіне. Цана білета – 30 000 рублёў. Другі паказ адбудзецца ў гэты ж дзень. Пачатак сеанса ў 18.30. 30 кастрычніка пачатак а 19 гадзіне. Цана білета – 35 000 рублёў.