У выхадныя ўзбудзілі дзве крымінальныя справы, якія тычацца крадзяжоў з транспарту і іх разукамплектавання.

У пятніцу, 17 кастрычніка, у Маладзечанскі РАУС звярнуўся мясцовы жыхар. Ён скардзіўся, што ў ноч на 17 кастрычніка ў двары дома №22 па вуліцы Будаўнікоў хтосьці з яго аўто “Ровер” зняў бампер.

Тым самым злодзей прычыніў шкоды на 1,5 мільёна рублёў.

А ў наступны дзень, 18 кастрычніка, ад 10:30 да 14:00 хтосьці са службовага аўтобуса МАЗ скраў 760 тысяч рублёў. Здарылася гэта на прыпынку грамадскага транспарту па вуліцы Лібава-Роменскай.

Пра здарэнні распавёў Яўген БЕРКУТАЎ, начальнік штаба Маладзечанскага РАУС.