Пажар адбыўся ўчора, 22 кастрычніка, у вёсцы Барсукі Ільянскага сельсавета. Пра яго выратавальнікам паведамілі каля 14-ці гадзін.

На тушэнне накіраваліся чатыры пажарна-выратавальныя аўтамабілі.

Па прыбыцці на месца першага падраздзялення драўляны дом гарэў адкрытым полымем, агонь ужо знішчыў дах.  

У выніку дом выгарэў з сярэдзіны, ад яго засталіся толькі сцены, расказаў інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Яўген Камароў.

У доме была маці гаспадара лецішча. Яна і заўважыла, што з паддашку ідзе дым,  выбегла на вуліцу.

Прычыну пажару ўстанаўліваюць.