У Плешчаніцах 16 кастрычніка прайшло адкрытае першынство мясцовага вучылішча алімпійскага рэзерву па кросе і лыжаролерах.

Навучэнцы Мядзельскай СДЮШАР удзельнічалі ў спаборніцтвах па кросе.

Заваявалі мядзяльчане тры прызавыя месцы, распавяла метадыст установы Наталля Баран.

У сваіх узроставых групах Лізавета Надтачэева заваявала першае месца, Наталля Якаўлева была другой. А Мікіта Баран фінішаваў трэцім.