19- і 21-гадовыя маладыя людзі прыязджалі ў горад, выбіралі добрыя веласіпеды і вярталіся на іх дадому, пераадольваючы 40 кіламетраў.

Потым электрычкай везлі ровары ў Мінск, дзе прадавалі на рынку.

Калі іх затрымалі, хлопцы пачалі даваць прызнанне. Цяпер вядома пра пяць крадзяжоў.

Адзін з затрыманых раней судзімы за махлярства і дачу заведама непраўдзівых паказанняў.

Міліцыя нагадвае, што кражы сталі магчымымі менавіта праз неабачлівасць гаспадароў ровараў.

Ад сакавіка на Смаргоншчыне штомесяц было 2-3 крадзяжы ровараў.