Здарэнне адбылося каля 20 гадзін у чацвер, 6 лістапада каля вёскі Сухадолы Ашмянскага раёна.

На 35-м кіламетры аўтадарогі “Варона-Ашмяны-Юрацішкі” ехаў 49-гадовы раварыст. Кіроўца фуры ехаў у спадарожным кірунку на Ашмяны і наехаў на ровар.

Ад атрыманых траўм раварыст загінуў на месцы аварыі.

ДАІ мяркуе, што на ровар наехала вялікагрузная фура нявызначанай маркі з паўпрычэпам. У цягача белая кабіна, белы паўпрычэп без надпісаў з расійскімі нумарамі. Магчыма, 178 ці 78 рэгіёна.

Калі вам штосьці вядома пра аварыю, просім пазваніць па тэлефоне (+375 152) 79-75-05 ці 102.