Раніцай 4 лістапада на 151 кіламетры аўдарогі Мінск-Маладзечна Нарач каля вёскі Чараўкі адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. 

На слізкай дарозе 29-гадовы кіроўца аўтамабіля “Форд-Транзіт” не справіўся з кіраваннем. Машына з’ехала з праезнай часці і аказалася ў кювеце.

Пра здарэнне мядзельскім выратавальнікам паведаміў кіроўца, які праязджаў міма.

Выратавальнікі дасталі пацярпелага з аўтамашыны з дапамогай дзвюх гідраўлічных станцый. Кіроўцу даставілі ў Мядзельскую цэнтральную раённую бальніцу, расказала інспектар групы прапаганды і навучання райаддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына Карапецян.