У Мінску 15 лістапада прайшло адкрытае рэспубліканскае першынство па традыцыйным каратэ.

Каманды пераважна прадстаўлялі Мінск. Былі яшчэ каратысты з Мазыра, Барысава, Вілейкі.

Віляйчане на гэтым турніры ўзялі адно срэбра і тры бронзы, расказаў трэнер клуба “Самурай” Сяргей Кірыевіч.

Найлепшы вынік – на рахунку Улада Закрэўскага.  Ён быў другім ў вагавай катэгорыі да 50 кілаграм сярод удзельнікаў 12-13 год.

Трэція месцы з сваіх узроставых групах заваявалі Улад Корсак і Аляксей Дзяруга. А Мікіта Кірыевіч быў трэцім у камандным кумітэ.

У кроку ад прызавога месца спыніліся Аляксандр Ярашонак і Ян Раманоўскі. Яны занялі чацвёртыя месцы.