А 1 студзеня Літва пераходзіць на еўра. Беларускія банкі вырашылі пазбавіцца ад літаў загаддзя: многія фінансавыя ўстановы ўчора адмовіліся працаваць з гэтай валютай.

Навату тых абменніках, дзе працуюць з літам, курс пакупкі часам у 80 разоў ніжэй афіцыйнага: 50 рублёў замест 3,9 тысяч ад Нацбанка.

БСБ-Банк працуе з літам ад 20 снежня, МТБанк − да 19.

Літоўскія крамы будуць прымаць літы яшчэ два тыдні пасляновага года. Пасля мінімум да сярэдзіны наступнага года наяўную нацыянальную валюту можна будзе абмяняць на еўра ва ўсіх банках, аддзяленнях пошты Літвы і іншых фінансавых установах. А ў Цэнтрбанку Літвы − неабмежаваны час.