Новыя паказчыкі былі зацверджаныя ў пастанове кіраўніцтва краіны ад 24 снежня.

Ад студзеня да лістапада намінальны налічаны сярэднямесячны заробак быў 6,03 мільёна рублёў. За мінулы месяц ён зменшыўся на 2,9%. Рэальны заробак, які разлічваецца з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі, за мінулы месяц стаў меншы на 3,5% у параўнанні з дадзенымі за кастрычнік.

Нацыянальны статыстычны камітэт паведамляе, што ў лістападзе самыя высокія заробкі былі ў будаўнікоў – 7,92 мільёна рублёў, на транспарце і сувязі – 6,88 мільёна рублёў.

Самыя высокія заробкі ў Мінску. У сярэднім мінчане за мінулы месяц зарабілі па 8,9 мільёна рублёў.