Здарэнне адбылося 3 студзеня а полове першага ночы.

Рыбакі рухаліся да берага возера ў вёсцы Рабынь. Калі пачулі пад сабой трэск лёду, набралі нумар выратавальнікаў. Яны выехалі на месца здарэння. Дыспетчар па тэлефоне падказваў, што рабіць, каб не праваліцца пад лёд. Яго таўшчыня была шэсць-сем сантыметраў.

Пры дапамозе дошак, вяровак удалося выцягнуць рыбакоў на бераг. Шпіталізацыя мужчынам не была патрэбная. Яны былі жыхарамі Мінска.

Выратавальнікі напамінаюць, калі тэмпературы 0 градусаў трымаецца трое сутак, таўшчыня лёду змяншаецца на 25%.