Золатавалютныя рэзервы краіны ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду скараціліся. На 1 студзеня 2015 склалі 5 мільярдаў долараў  59,15 мільёна.

Пра гэта сведчаць статыстычныя звесткі Нацыянальнага банка Беларусі.

У нацыянальным вызначэнні аб’ём золатавалютных рэзерваў паменшыўся на 691,6 мільёна долараў на 1 студзеня. Паводле папярэдніх звестак, ён склаў 5 мільярдаў долараў 716 мільёнаў.