Жыхары Мядзельшчыны будуць удзельнічаць у штогадовай акцыі “Птушкі на кармушцы”.

Пройдзе яна па усёй рэспубліцы 17-18 студзеня.

Дзеці і дарослыя будуць падкормліваць птушак. І разам з гэтым – падлічваць іх віды і колькасць на кармушцы, расказала старшыня Мядзельскага раённага аддзялення грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Алена Паршута. Потым даныя назіранняў перададуць у цэнтральны офіс арганізацыі.