11 лютага а 14 гадзіне ў кінатэатры “Радзіма” адбудзецца творчая сустрэча з аўтарамі моладзевага вострасюжэтнага прыгодніцкага фільма “Схватка”.

У аснову фільма пакладзены сюжэт аднайменнай відэагульні, якая карыстаецца папулярнасцю сярод моладзі.

Працягласць – 110 хвілін. Кошт білета – 20 000 рублёў.