Цэнтр гарадской гісторыі запрашае прыняць удзел у бясплатнай летняй школе “Яўрэйская гісторыя, шматэтнічнае мінулае і агульная спадчына: гарадскі досвед ва Усходняй Еўропе”.

Месца правядзення: Львоў, Украіна, Цэнтр гарадской гісторыі

Даты правядзення: 13 ліпеня-7 жніўня 2015 года

Дэдлайн для заявак: 6 красавіка 2015 года

Школа праходзіць ад 2009 года. Яна створаная для таго, каб наладзіць абмеркаванне новых падыходаў у вывучэнні яўрэйскай гісторыі ў акадэмічным асяродку і публічнай прасторы, беручы пад увагу шматкультурны і шматэтнічны кантэкст Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.

Сёлетняя школа працягне папярэднія праграмы, але будзе мець новыя элементы. Яна з’яднае акадэмічную праграму, моўную школу і практычныя заняткі.

У праграму летняй школы 2015 года ўвойдуць:

–   курс лекцый па яўрэйскай гісторыі Усходняй Еўропы;

–   базавы курс мовы ідыш (з магчымасцю дадатковых заняткаў для сярэдняга ўзроўню);

–   курсы семінараў па тэмах транснацыянальнасці, гісторыі культуры, студый памяці і спадчыны;

–   практычная праца з крыніцамі інфармацыі;

–   знаёмства з рознымі фарматамі рэалізацыі праектаў у публічнай прасторы горада.

Таксама на семінарах удзельнікі атрымаюць магчымасць прадставіць для абмеркавання свае даследаванні, адукацыйныя і культурныя праекты. Праграма будзе ўключаць у сябе экскурсіі, сустрэчы з экспертамі і даследчыкамі, дыскусіі і майстэрні.

Пасля паспяховага заканчэння школы ўдзельнікі атрымаюць:

–   сертыфікат з пазнакай скончаных курсаў;

–   моўны сертыфікат аб заканчэнні базавага курса ідыш у аб’ёме 40 гадзін (атрыманне сертыфікату прадугледжвае здачу экзамену напрыканцы школы).

Патрабаванні да кандыдатаў:

Для нас важна не толькі фарміраваць асяродак маладых даследчыкаў, аб’яднаных агульнымі навуковымі інтарэсамі. Нам важна выходзіць за межы акадэмічнай сферы і наладжваць камунікацыю паміж даследчыкамі і практыкамі.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца магістры, аспіранты, даследчыкі ў гуманітарных навуках, прадстаўнікі культурнай і адукацыйнай сферы, якія ўдзельнічаюць у праектах, звязаных з гісторыяй і спадчынай.

Узрост удзельнікаў – да 35 гадоў.

Краіны – Польшча, Беларусь, Украіна, Расія.

Мова семінараў і лекцый – англійская і польская (большасць заняткаў пройдзе на англійскай мове, некалькі курсаў – на польскай. Удзельнікі павінны валодаць польскай на ўзроўні, які дазваляе свабодна чытаць навуковую літаратуру і разумець лекцыі).

Рабочыя мовы школы – украінская, руская, польская, беларуская, англійская.

Умовы ўдзелу:

Удзел у школе бясплатны. Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў абедамі і пражываннем, таксама кампенсуюць кошты праезду да Львова і назад аўтобусам ці цягніком.

Неабходныя дакументы для заўкі:

–   рэзюмэ (CV);

–   матывацыйны ліст (не больш за тры тысячы знакаў пра тое, чаму хочаце прыняць удзел у летняй школе);

–   апісанне праекта ў аб’ёме не больш за тры тысячы знакаў (гэта можа быць даследаванне, адукацыйны ці культурны праект, звязаны з яўрэйскай гісторыяй, шматэтнічнасцю і пытаннямі спадчыны, які вы ажыццяўляеце ці плануеце ажыццявіць);

–   кантактны тэлефоны і/ці электронная пошта двух навукоўцаў, да якіх мы зможам звярнуцца па рэкамендацыю, калі гэта будзе трэба.

Заяўкі дасылайце на электроную скрыню summer.school@lvivcenter.org на імя каардынатаркі школы Аксаны Сікорскай.

У полі “Тэма” пазначце “Заяўка на летнюю школу 2015”. Заяўкі можна падаваць на англійскай, украінскай, польскай, рускай і беларускай мовах.

Калі ў Вас узніклі пытанні, можаце звяртацца да кіраўніка школы Ірыны Мацэўкіi.matsevko@lvivcenter.org, +38 032 275 17 34.