На гала-канцэрце 28 студзеня назвалі дзесяць найлепшых удзельнікаў фіналу конкурсу юных вакалістаў “Звонкая раніца-5”.

Трапіла ў дзясятку адна з трох мядзельцаў-фіналістаў – Кацярына Ардынец.

Фінал конкурсу амаль 20 дзён доўжыўся ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”. Удзельнічалі ў ім 39 юных вакалістаў з розных куткоў краіны.