Раніцай 12 лютага кіроўца “Сітраэн-Ксантыя” на нерэгуляваным пешаходным пераходзе збіў 23-гадовага маладога чалавека. З траўмамі пацярпелага шпіталізавалі ў бальніцу.

Пра гэта распавяла інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ Мінскай вобласці Ірына Сапунова.

Здарэнне адбылося каля 6:20 раніцы на скрыжаванні Вялікага Гасцінца і вуліцы Элеватарнай.

Аўтамабілем кіраваў 39-гадовы жыхар Маладзечанскага раёна. Ён ехаў з боку Смаргоні на Мінск.

Пешаход, жыхар Маладзечна, атрымаў пералом нагі, удар у таз і галёнку.

Праводзіцца праверка.