Ён будзе доўжыцца да 23 лютага ў дзіцячым цэнтры творчасці “Расток”. Ахвотныя ад 14 да 25 год могуць паспрабаваць свае сілы ў майстэрстве фатаграфаваць.

Фотаконкурс праходзіць па трох намінацыях:

Першая – “Адзін дзень з жыцця…”. На гэтых фатаграфіях павінны быць яркія, запамінальныя падзеі з жыцця пэўнага чалавека.

У намінацыі “Маладзечна – мая маленькая Радзіма” могуць удзельнічаць работы, якія адлюстроўваюць прыгажосць горада, раёна, яго краявіды, прыроду.

Фотаздымкі, якія паказваюць, як моладзь удзельнічае ў жыцці горада, рэгіёна, могуць падаваць у намінацыі “Будучае – гэта мы”.

Работы ацэняць маладзечанскія фатографы

Пераможцаў будуць выбіраць па двух узроставых групах:  ад 14 да 18 гадоў і ад 19 да 25 гадоў.

Работы будуць ацэненыя па такіх крытэрыях, як арыгінальнасць фотаздымка і яго назвы, якасць з мастацкага і тэхнічнага боку, павінны раскрываць тэму.

24 лютага падвядуць вынікі конкурсу. У склад журы будуць уваходзіць фатографы з Маладзечна. Работы, якія адзначаць у конкурсе, будуць адабраныя на выставу.

Пра гэта паведаміла загадчыца аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва Вольга Спірыдонава.