21 лютага, у суботу, а 16 гадзіне запрацуе выстава маладога мастака Андрэя Маркевіча “Юнацтва”. Яна ладзіцца ў межах праекта “ART-Vileyka. Творчы шлях”.

Выстава пройдзе ў выставачнай зале Вілейскага краязнаўчага музея імя Нікадзіма Сілівановіча.

Мастак нарадзіўся ў 1994 годдзе ў Вілейцы. У 2014 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж. Ад 2009 года займаецца ў студыі мастака Эдуарда Мацюшонка. Займаецца графікай, жывапісам, анімацыяй. Удзельнічаў ў некалькіх здымках караткаметражных фільмаў.

 Праект “ART- Vileyka. Творчы шлях” пачаўся ў 2013 годзе. У межах яго ладзяцца выставы ў галіне сучаснага мастацтва.