Ад 12 лютага яна пачала працаваць у музеі імя Францішка Багушэвіча. Працягнецца да канца красавіка.

– Упершыню выстава спачатку адкрылася не ў музеі, а 6 лютага ў райвыканкаме, – адзначыла дырэктар музея Настасся Навіцкая. – Яна была падрыхтаваная да 75-годдзя Ашмянскага раёна.

Цягам месяца людзі, якія хацелі паўдзельнічаць у конкурсе, дасылалі фотаздымкі з незвычайнымі бачаннем Ашмяншчыны. Усяго даслалі 40 работ.

Рыхтуюць буклет з фотаздымкамі

Было дзве намінацыі.  У намінацыі “Пейзажы роднага краю” лепшым прызналі фотаздымак “Сімвалы міру” Юрыя Горыда. Аўтар серыі фотаздымкаў “Чалавек нарадзіўся” Святлана Муцянская атрымала першае месца ў намінацыі “Падзеі і людзі”.

Гран-пры у Аляксандра Навумчыка за фотаздымак “Дзень Перамогі”.

Удзельнікі фотаконкурсу. Фота забяспечана музеем імя Францішка Багушэвіча.

Удзельнікі фотаконкурсу. Фота забяспечана музеем імя Францішка Багушэвіча.

– Многія ўдзельнікі вельмі здзівіліся, калі ўбачылі свае работы ў фармаце А3, – расказала Настасся Навіцкая. – Настолькі незнаёмымі, новымі яны ім здаліся.

У музеі ўжо рыхтуюць буклет з фотаздымкамі Ашмяншчыны. Пасля таго, як будзе падрыхтаваны тэкст, буклет надрукуюць.

Конкурс фотаздымкаў Ашмяншчыны працягнецца да 25 студзеня