Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых далучыцца да агульнай справы, а экскурсаводам прапаноўваюць правесці адну бясплатную экскурсію.

Мэты Фэста застаюцца такія ж, як і ўсе папярэднія пяць год: праз бясплатныя экскурсіі арганізатары спрабуюць прыцягнуць увагу мясцовых жыхароў да гістарычных помнікаў, каля якіх яны жывуць, а таксама актывізаваць творчую “жылку” экскурсійнай справы ў Беларусі.

Экскурсія, якую прапаноўваюць правесці экскурсаводам, мусіць быць пешаходная. Варыянт ровараў, плытоў, канькоў і гандолаў таксама прымаюцца. Тэма пажадана новая.

Поўны спіс экскурсій з’явіцца ў буйнейшых СМІ краіны за тыдзень да “Фэста”.

Акрамя таго, да Фэсту могуць далучыцца і турфірмы са сваімі прапановамі экскурсій.

У межах Фэсту пройдзе блок “вучнёўскіх экскурсій”. Усім жадаючым арганізатары абяцаюць дапамагчы арганізаваць і правесці першую экскурсію.

Падчас Фэсту, 18-19 красавіка, патрэбная будзе і дапамога валанцераў. Валанцер на Фэсце – гэта кіраўнік экскурсіі. Менавіта ён сочыць за парадкам, пералічвае колькасць удзельнікаў экскурсіі, фатаграфуе яе, раздае матэрыялы і валодае інфармацыяй пра месца і час правядзення іншых экскурсій. Калі вы маладыя і ініцыятыўныя – то гэта справа для вас.

Па ўсіх пытаннях звяртацца можна на электронны адрас:  festguides@gmail.com