Следчы камітэт шукае вінаватых па двух злачынствах.

Размалявалі лесвічную пляцоўку свастыкай

Каля 21 гадзіны ў нядзелю, 18 студзеня, невядомыя паміж восьмым і дзявятым паверхамі дома 139 па Вялікім Гасцінцы наў­мысна размалявалі сцены, столь і вокны пляцоўкі.

Зламыснікі намалявалі цынічныя надпісы і выявы свастыкі. Гэтым нанеслі матэрыяльныя страты ЖРЭУ №4.

Разбілі шклопакет ў краме

Невядомы каля 17:30 у нядзелю, 25 студзеня, разбіў шклопакет у гандлёвай зале крамы “Дысконт”. Крама месціцца па адрасе: вуліца Б. Хмяльніцкага, 8.

Пераканаўча просім, калі вы штосьці ведаеце пра гэтыя здарэнні, паведаміць па тэлефоне (80176) 77-79-59 ад 9 да 18 гадзін у рабочыя дні.